🔗 ⚙️

Штосьцi Добрае from Суперпазiцыя by Petlia Pristrastiya

Tracklist
8.Штосьцi Добрае4:09
Lyrics

Штосьцi Добрае

Я б жадаў адкінуць смутак,
Светлы розум зберагчы
І сабе дапамагчы.
І сабе дапамагчы.
Свет пазбавіць ад пакутаў,
Запаліць ліхтар уначы
І табе дапамагчы.
І табе дапамагчы.
Гэта ранішняе сонца
Разганяе чорны дым,
Робіць усё такім магчымым,
Робіць сэрца залатым.
Чымсьці годным напаўняе людзей,
А потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
У атручаным паветры
Эканомна мы маўчым.
Як сабе дапамагчы?
Як сабе дапамагчы?
Крочым ціха метр за метрам,
Гучна ўнутрана крычым.
Як табе дапамагчы?
Як табе дапамагчы?
Спадзяемся, заўтра сонца
Знішчыць цемры чорны дым.
Апынемся набясконца
У стагоддзі залатым -
Так надзея напаўняе людзей,
А потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.
Потым знікае ў цень.

Credits
from Суперпазiцыя, released October 25, 2024
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations