Першага кастарчніка 2004 года я набыў cd-дыск з пірацкай копіяй праграмы Sony sound forge. Менавіта так! Набыў за рублі, а на дыске кантрафакт. І я зрабіў першыя трэкі, якія я ня мог захаваць, а перапісваў гук з праграмы ў нечым накшталт audiograbber. Дзесьці праз паўгода я знайшоў keygen і пачаў прадусаваць больш актыўна.
Праз 10 год я жадаў не толькі сэмпліраваць, але і сінтазаваць гук. У межах Sony Sound Forge я ня ведаў як гэта рабіць, таму шукаў іншы софт, і вось зараз усе трэкі з праграмы... Ну здагадайцесь зь якой :-)
Гэты трэк увасабляе ўсё тое, што я рабіў 20 год. Мае любыя сэмплы, мой любы сінтэтычны бас, мая любая глітч-перкусія.